Менскае „Дынама” перайграла „Спартак”



У чарговым туры рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае „Дынама” адолела „Спартак” – 2:1 (буліты).

Такім чынам, „зубры” ўпершыню ў сезоне тройчы запар перамаглі. Да гэтага перайгралі рыжскае „Дынама” (3:0) і СКА (3:2).

Цяжка сказаць, страцілі мы адно ачко, ці хутчэй набылі. Мы прайгравалі і зраўнялі лік у канцоўцы, таму мы ўсё ж такі набылі два ачкі. Гэта быў вельмі важны матч, і не занадта важна, колькі ачкоў мы ўзялі, галоўнае, што псіхалагічна мы працягваем ісці да сваёй мэты – плэй-оф. Мы верым у гэта„, пракаментаваў гульню форвард «Дынама» Андрэй Сцяпанаў.