Менскае „Дынама” перамагло берасцейскае



Тры матчы 19 тура футбольнага чэмпіянату краіны прайшлі ў суботу. 

„Віцебск” на сваім полі разышоўся мірам з мазырскай „Славіяй – 2:2. Жодзінскае „Тарпеда” працягнула паласу няўдач і дома саступіла „Слуцку” – 0:1.

У цэнтральным матчы дня менскае „Дынама” адолела берасцейскае „Дынама” – 2:0. У кампенсаваны да першага тайму час першы мяч забіў Уладзіслаў Клімовіч. А незадоўга да канца сустрэчы Іван Бахар падвоіў лік.

Становішча лідараў чэмпіянату на вечар 14 жніўня такое:

1. „Шахцёр” (Салігорск) – 43 ачкі (15 гульняў)

2. БАТЭ (Барысаў) – 40 (18)

3. „Рух” (Берасце) – 39 (19)

4. „Дынама” (Менск) – 39 (19)

5. ФК „Гомель” – 32 (17)

Беларускае Радыё Рацыя