Менскае „Дынама” перамагло маскоўскае
Хакейнае менскае „Дынама” на сваім лёдзе ў прынцыповым паядынку перамагло маскоўскае „Дынама” – 3:2. У асноўны час „зубры” двойчы выходзілі наперад – закінутымі шайбамі вызначыліся Дзмітрый Мялешка і Раян Веске. Маскоўцы двойчы адыгрываліся пры колькаснай большасці. У авертайме менчукі маглі вырваць вікторыю, але Мацярухін трапіў у штангу. А ў серыі пасляматчавых булітаў усё вырашыла індывідуальнае майстэрства Раяна Веске і Андрэя Сцяпанава, якія бліскуча рэалізавалі свае спробы. Маскоўскія дынамаўцы двойчы ў выкананні сваіх кідкоў схібілі. Сустрэча зноў сабрала ў Менску аншлаг.
Гэта была 4-я запар перамога менскіх дынамаўцаў, а ўвогуле з апошніх 14 паядынкаў „зубры” выйгралі 13 разоў! Зараз падначаленыя Любаміра Покавіча маюць 81 ачко і займаюць 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Беларускае Радыё Рацыя