Менскае „Дынама” перамагло ў Расеі пад банерам з Каліноўскім



Хакейнае менскае „Дынама”, якое ў цэлым няўдала праводзіць сезон, дамаглося на выездзе вікторыі над адным з лідараў Усходняй канферэнцыі КХЛ – омскім „Авангардам” – 2:1. Матч праходзіў у падмаскоўным горадзе Балашыха. Менчукі прайгравалі 0:1, але ўрэшце перамаглі, дзякуючы дзвюм закінутым шайбам фінскім легіянерам Тэму Пулкіненам. Героем сустрэчы стаў брамнік „зуброў” Юнас Энрат, які зрабіў ажно 42 сэйвы.

Як паведамляецца у сацсетках, беларускія заўзятары хакейнага „Дынама” вывеселі на матчы банер з выявай Кастуся Каліноўскага, на якім быў напісаны славуты дэвіз: „Каго любіш? – Люблю Беларусь!”. Супрацоўнікі арэны імкнуліся зняць са сцяны банер менчукоў з выявай Кастуся Каліноўскага.

Пасля валявой вікторыі менскае „Дынама” узнялося на 10-е месца Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Беларускае Радыё Рацыя, фота ВКонтакте