Менскае „Дынама” прайграла маскоўскаму „Спартаку”
Менскае „Дынама” саступіла маскоўскаму „Спартаку” у матчы выязной серыі чэмпіянату КХЛ з лікам 2:7. На трэцяй хвіліне ў большасці першымі лік адкрылі «зубры» – вызначыўся Франсіс Парэ. Затым «спартакавец» Арцём Фёдараў зраўняў лік. Праз некалькі хвілін каманды зноў абмяняліся выніковымі выпадамі. Спачатку дынамаўцы выйшлі наперад дзякуючы Цеему Пулкінену, а затым вызначыўся Каспарс Даугавіньш.
У другім перыядзе менчукі працягнулі гуляць у адкрыты хакей, аднак нічога з гэтага не выйшла. На 34-й і 35-й хвілінах сустрэчы, захапіўшыся атакай, абаронцы „Дынама” дазволілі супернікам закінуць дзве шайбы.
Пачатак трэцяга перыяду для „Дынама” не задаўся. Каспарс Даугавіньш аддаў пас Анатолю Ніканцаву, які закінуў 100-ю шайбу ў КХЛ.
Аляксандр Хахлачоў закінуў шостую шайбу. Брамку «зуброў» заняў Міхаіл Карнаухаў. Але і ён не застаўся „сухім”. Гуляючы ў меншасці, спартакаўцы рэалізавалі выхад тры ў нуль. Шайбу на свой рахунак запісаў Максім Цыплакоў. Гэтая параза стала для каманды 21-й у сезоне. Наступны матч падначаленыя Крэйга Вудкрафта згуляюць заўтра ў гасцях на лядовай пляцоўцы „Арэны” Балашыха супраць омскага „Авангарда”.
Валейбалісты салігорскага „Шахцёра” саступілі ў першым матчы 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Валейбалісты салігорскага „Шахцёра” саступілі „Ваяводзіне НС Сэмэя” (Нові Сад) у першым матчы 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Матч завяршыўся на карысць сербскай каманды з лікам 3:0. Да радасці заўзятараў „Ваяводзіны”, усе тры партыі развіваліся па адным сцэнары. Гаспадары пляцоўкі са старту забяспечвалі сабе камфортную перавагу, а затым спакойна яе захоўвалі. Галоўнай зоркай матчу стаў серб Аляксандр Благоевіч. Гулец „Ваяводзіны” зарабіў 19 ачкоў. Выдатна ў шэрагах беларускага клуба згуляў лібера Станіслаў Забароўскі, які запісаў на свой рахунак 43% пазітыўнага прыёму. Самым выніковым гульцом салігарчанаў стаў Вячаслаў Чараповіч, які зарабіў дзевяць ачкоў. Гульня ў адказ адбудзецца 27 лістапада ў Палацы спорту „Уручча”. Пачатак матчу а 17-й гадзіне.
„Сталіца” страціла шанцы на выхад у „Фінал чатырох” Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе
Спартоўцы мінскай „Сталіцы” пацярпелі другую паразу ў элітным раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе і страціла шанцы выйсці ў „Фінал чатырох”. Чэмпіёны Беларусі ў сваім другім паядынку групы D прайгралі чэшскай „Спарце” з Прагі з лікам 2:4. У першым туры мінчане саступілі ўкраінскаму „Херсону” – 1:2.
Горш за Мархеля са зборнай Беларусі стартаваў толькі Вергяенка
Галоўны трэнер Міхаіл Мархель стартаваў са зборнай Беларусі з адной перамогі, адной нічыі і чатырох паразаў. За ўсю суверэнную гісторыю толькі адзін трэнер нацыянальнай каманды пачынаў горш. Міхаіл Вергяенка ў 1997 годзе ў другі раз ўзначаліў зборную і стартаваў з васьмі паразаў запар, нагадвае «Прессбол».
Беларускае Радыё Рацыя