Менскае „Дынама” прайграла „Нёману”
Футбалісты менскага „Дынама” прайгралі гарадзенскаму „Нёману” 0: 1 у хатнім матчы 5-га тура чэмпіянату Беларусі.
Сустрэча на сталічным стадыёне „Трактар” была роўнай, і яе зыход вырашыў гол Валерыя Жукоўскага на 90-й хвіліне.
Футбалісты „Віцебска” на сваім полі згулялі ўнічыю са „Слуцкам” – 2: 2.
Вынікі сустрэч, што адбыліся 25 красавіка: „Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна) – „Тарпеда” (Менск) – 2: 0, „Дынама” (Берасце) – „Славія” (Мазыр) – 0: 0.
Завершыцца 5-й тур трыма матчамі ў суботу, 27 красавіка: „Шахцёр” (Салігорск) – „Энергетык-БДУ” (Менск), „Іслач” (Менскі раён) – „Гомель”, „Дняпро” (Магілёў) – „Гарадзея „.
Становішча ў групе лідараў: „Шахцёр” – 12 ачкоў (4 матчы), „Дынама” (Берасце) – 11 (5), „Дынама” (Менск) – 10 (5), „Тарпеда-БелАЗ” – 10 (5) .