Менскае „Дынама” прапусціла шэсць шайб ад маскоўскіх аднаклубнікаў
Меінскае «Дынама» прайграла на хатняй арэне маскоўскаму «Дынама» з лікам 4:6 у чарговым матчы чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі.
«Зубры» добра па якасці гульні правялі першы перыяд, але не скарысталіся сваімі момантамі. На гол Муранава менчане адказалі шайбай Козуна, але за восем секунд да сірэны Сяргееў зноў вывеў гасцей наперад. У сярэдзіне трэцяга перыяду каманды правялі на дваіх тры шайбы. Спачатку лік 1:3 зрабіў Кагарліцкі. Шынкевіч адзін гол адыграў, але тут жа Яшкін ізноў павялічыў перавагу да дзвюх шайбаў.
А накаўтуючым для менчукоў стаў гол Кагарліцкага за дзесяць секунд да другой сірэны — 2:5. На 51-й хвіліне Мосалеў паспрабаваў адрадзіць інтрыгу, але на яго шайбу голам хутка адказаў Сяргееў. Канчатковы лік устанавіў Прынс — 4:6. Беларуская каманда ў гэтым сезоне пацярпела чацвёртую паразу ў чатырох сустрэчах з маскоўскімі аднаклубнікамі.
Хакеісты „Юнацтва” абыгралі „Металург-Жлобін” у матчы чэмпіянату Беларусі
Хакеісты „Юнацтва” абыгралі „Металург-Жлобін” у матчы чэмпіянату Беларусі з лікам 3:0. У астатніх матчах гульнявога дня гарадзенскі „Нёман” абыграў „Дынама-Маладзечна” – 3:2, салігорскі „Шахцёр” прымусіў капітуляваць „Магілёў” – 5:2, а аршанскі „Лакаматыў” упершыню ў сезоне ўзяў верх над „Гомелем” — 2:1.
Вячаслаў Шумак працягнуў кантракт з „Мяшкоў Брэст”
Вячаслаў Шумак працягнуў кантракт з гандбольным клубам „Мяшкоў Брэст”. Тэрмін новага пагаднення разлічаны яшчэ на два гады. „Вячаслаў Шумак – карэнны берасцеец і сапраўдны сімвал БГК. Лінейны даволі позна пачаў займацца гандболам, але ўжо праз пару гадоў дэбютаваў у асноўным складзе БГК. Зараз на рахунку Шумака ўжо 452 матчы і 874 гола. Ён – чацвёрты бамбардзір у гісторыі клуба”.
Хет-трык Мбапэ дапамог «ПСЖ» разграміць «Барселону» у матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
У першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Барселона» прымала «Пары Сэн-Жэрмэн» на стадыёне «Камп Ноў». На 27-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў нападнік «Барселоны» Ліянэль Месі, які паспяхова рэалізаваў пенальці. Праз 5 хвілін форвард «ПСЖ» Кіліан Мбапэ зраўняў лік пасля перадачы Марка Вераці. У другім тайме, на 65-й хвіліне, Мбапэ аформіў дубль. Праз 5 хвілін нападнік Мойзэ Кін забіў трэці гол парыжан. А ў канцоўцы сустрэчы, на 85-й хвіліне, Мбапэ аформіў хет-трык, усталяваўшы канчатковы лік сустрэчы 1:4.
У другім матчы 1/8 фіналу «РБ Лейпцыг» саступіў «Ліверпулю» на нейтральным стадыёне – «Пушкаш-Арэна» ў Будапешце. Фінальны свісток арбітра зафіксаваў перамогу мерсісайдцаў з лікам 2:0.
На 53-й хвіліне забіў Махамед Салах, а на 58-й лік падвоіў Садзіо Манэ. Заключны адрэзак матчу «Ліверпуль» дагульваў павольна, на ўтрыманне выніку, і «Лейпцыг» не змог павялічыць свае шанцы ў матчы ў адказ, які пройдзе 10 сакавіка.
Дзмітрый Лазоўскі стартуе 27-м у індывідуальнай гонцы на ЧС па біятлоне
Беларускі біятланіст Дзмітрый Лазоўскі стартуе 27-м у індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Славеніі. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU). Што тычыцца астатніх беларусаў, то Антон Смольскі атрымаў 46-ы стартавы нумар, Сяргей Бачарнікаў – 79-ы, а Максім Варабей – 99-ы. Усяго на старце чакаецца 101 спартовец. Індывідуальная гонка на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі пачнецца сёння ў 16.30 па беларускімм часе. Дзеючым чэмпіёнам свету ў дадзенай дысцыпліне з’яўляецца француз Мартэн Фуркад, які завяршыў кар’еру.
Беларускае Радыё Рацыя