Менскае „Дынама” прыкра прайграла „Нафтахіміку”



Менскае „Дынама” ў авертайме саступіла „Нафтахіміку” ў гасцявым паядынку рэгулярнага чэмпіянату КХЛ – 2:3. Менчукі вялі 2:0, але прыкра прапусцілі дзве шайбы запар. Гульня скончылася ў авертайме.

За тры матчы да завяршэння „рэгуляркі” беларуская каманда прайграе восем ачкоў „Словану”, які ідзе апошнім у зоне плей-оф.