Менскае „Дынама” разгромна саступіла „Лакаматыву” ў КХЛ
Менскае „Дынама” ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ на выездзе саступіла „Лакаматыву” – 0:4.
Такім чынам, беларуская каманда пакінула зону плэй-оф і размясцілася на 9-м месцы ў Заходняй канферэнцыі. Ад восьмага месца, піцерскага СКА, «Дынама» адстае на адно ачко. Пры гэтым, падапечныя Любаміра Покавіча правялі на адну гульню менш.
