Менскае „Дынама” у плэй-оф Лігі Еўропы!



З вялікай напругай менскае „Дынама” адолела па суме дзвюх сустрэч швайцарскі „Цюрых” і выйшла ў плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Пасля гасцявой вікторыі 1:0, у Беларусі дынамаўцы згулялі 1:1.

Ужо ў самым дэбюце сустрэчы, якая праходзіла ў Берасці, дынамаўцы праспалі атаку суперніка і прапусцілі. Ішла толькі 4-я хвіліна. Такім чынам лік па суме дзвюх сустрэчаў параўняўся. Выдатны момант меў у канцы першага тайму Раман Бягуноў – але галоўны няўдачнік гэтай сустрэчы няздарна прабіў вышэй папярэчыны. дынамаўцы шмат атакавалі цягам усяго асноўнага часу гульні. але ў іх дзеяннях відавочна бракавала і фантазіі і майстэрства. Такім чынам спатканне спакваля перайшло ў дадатковы час.

Развязка наступіла толькі на 118-й хвіліне, калі пасля падавання кутняга чарнагорскі легіянер бела-блакітных  Фатос Бечырай галавой загнаў мяч у сетку „Цюрыха”. На апошніх секундах быў шанец і выйграць гэтую сустрэчу, але Бечыраю забракла сілы ўдара.

Беларускае Радыё Рацыя