Менскае „Дынама” вярнула з фарм-клубаў пяць гульцоў, адпраўленых туды напярэдадні



Менскае „Дынама” выклікала з фарм-клуба Аляксандра Когалева, Аляксандра Суворава, Віталя Пінчука, Дзмітрыя Дзярабіна і Паўла Дзянісава. Пра гэта інфармуе прэс-служба „зуброў”. Такім чынам, хакеісты не возьмуць удзел у сённяшніх матчах рэгулярнага чэмпіянату Беларусі. Цікава, што спушчаны ў экстралігу ўсе пяцёра былі літаральна ўчора, 8 верасня.

МАК не пусціць зборную КНДР на Алімпіяду ў Пекін

Міжнароднай алімпійскі камітэт дыскваліфікаваў НАК Паўночнай Карэі да канца 2022 года за адмову ад выступу на Алімпіядзе-2020. Улады КНДР не пусцілі сваю каманду ў Токіа, спаслаўшыся на праблемы з распаўсюджваннем COVID-19. Кіраўнік МАК Томас Бах лічыць, што такім чынам кіраўніцтва краіны парушыла алімпійскую Хартыю, якая патрабуе забяспечыць удзел спартоўцаў у Гульнях. НАК КНДР быў адзіным з усіх членаў МАК, не прадстаўленым у Токіа-2020. У Пекіне-2022 атлеты з КНДР змогуць выступіць толькі пад нейтральным сцягам.

Серб Новак Джокавіч выйшаў у паўфінал US Open

На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе вызначыліся ўсе ўдзельнікі паўфінальнай стадыі. Апошнім паўфіналістам мужчынскага адзіночнага разраду стаў лідар сусветнага рэйтынгу серб Новак Джокавіч, які перамог у чатырехсэтавым паядынку 1/4 фіналу італьянскага тэнісіста Матэа Бэрэціні (8-ы нумар рэйтынгу АТР) – 5:7, 6:2, 6:2, 6:3. У матчы за выхад у фінал Джокавіч сустрэнецца з прадстаўніком Германіі Аляксандрам Зверавым (4). У іншым паўфінале супернікам расейскага тэнісіста Данііла Мядзведзева (2) будзе прадстаўнік Канады Фелікс Ожэ-Альясім (15).

Грэцкая тэнісістка Марыя Сакара выйшла ў паўфінал турніру „US Open”. У двух сэтах яна перайграла чэшку Караліну Плішкаву – 6:4, 6:4 Суперніцай Сакары па паўфінале будзе брытанка Эма Радукану. У другім паўфінале беларуска Арына Сабаленка сустрэнецца з 19-гадовай прадстаўніцай Канады Лейлай Фернандэс.

Зборная Беларусі правядзе ў Казані матч кваліфікацыі ЧС-2022 супраць чэхаў

Матч адборавага турніру чэмпіянату свету-2022 паміж зборнымі Беларусі і Чэхіі можа адбыцца ў Казані. Нагадаем, беларуская зборная не можа праводзіць гульні на хатніх стадыёнах з-за санкцый УЕФА. Гэта адбылося пасля скандалу з рэйсам RyanAir.

Беларускае Радыё Рацыя