Менскае „Дынама” выйграла чэмпіянат Беларусі па футболе
12 месяцаў таму
Менскае „Дынама” выйграла чэмпіянат Беларусі па футболе. Гэта стала вядома пасля сённяшняй гульні каманды ў 29-м туры вышэйшай лігі.
Абгуляўшы „Белшыну” на выездзе з лікам 4:0, дынамаўцы сталі недасяжныя для іншых і заваявалі залатыя медалі чэмпіянату Беларусі.
Гарадзенскі „Нёман” заваёўвае срэбраныя медалі. На бронзу прэтэндуюць жодзінскае „Тарпеда-БЕЛАЗ”, „Іслач” (Менская вобласць) і барысаўскі БАТЭ, піша сайт „Люстэрка”. Апошні тур чэмпіянату пройдзе 2 снежня.