Менскае „Дынама” выйграла ў „Цюрыха”



Пераможнага выніку дасягнула менскае „Дынама” у першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі Еўропы супраць швайцарскага „Цюрыха”. На чужым полі бела-блакітныя перамаглі – 1:0.

На 63-й хвіліне матчу адзіны мяч у гульні забіў з пенальці легіянер Фатос Бечырай.

Зараз дынамаўцы і іх прыхільнікі могуць з аптымізмам чакаць матчу ў адказ, які пройдзе ў Берасці 6 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя