Менскае „Дынама” выйшла ў 1/2 фіналу Кубка Беларусі па футболе
Футбалісты менскага „Дынама” сталі другімі ўдзельнікамі паўфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі.
Сёння ў чвэрцьфінальным паядынку ў адказ са „Слуцкам”, праведзеным у Бабруйску на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі, менчукі ўступілі 0:1, але за кошт перамогі ў першай сустрэчы (2:0) дынамаўцы прайшлі далей.
У 17.30 на той жа арэне прадстаўнік першай лігі нацыянальнага першынства „Белшына” паспрабуе рэабілітавацца за разгромнае паражэнне тыднёвай даўнасці ў Салігорску ад мясцовага „Шахцёра” (0:5).
Першым паўфіналістам кубкавага розыгрышу напярэдадні стала „Іслач” з Менскага раёна, якая нечакана выбіла з турніру 15-разовых чэмпіёнаў Беларусі футбалістаў барысаўскага БАТЭ – 1:1 (у гасцях) і 1:0 (дома).
Заключны чвэрцьфінальны паядынак абудзецца 16 сакавіка ў Гомелі. Яшчэ адзін клуб з першай лігі мясцовы „Лакаматыў” згуляе з футбалістамі „Віцебска”. У першай сустрэчы віцябчане з вялікай цяжкасцю перамаглі сапернікаў на сваім полі – 1:0. Для віцебскіх футбалістаў цяперашні кубкавы розыгрыш асаблівы, бо яго вырашальны паядынак пройдзе ў іх родным горадзе, перамога ў ім дасць магчымасць прыняць удзел у кваліфікацыі Лігі Еўропы.
belta.by