Менскае „Дынама” выляцела з Кубку Гагарына
У чарговым матчы серыі плэй-оф КХЛ у Яраслаўлі менскае „Дынама” прайграла 1:4. Сімвалічна, што з такім сама лікам завяршылася і ўся серыя спабору. Далей ідзе расейскі клуб, у якім некалі да авіякатастрофы выступаў Руслан Салей, лепшы хакеіст Беларусі ўсіх часоў.
У заключным матчы „зубры” пастараліся даць бой. У першым перыядзе менчукі выйшлі наперад – голам вызначыўся Роб Клінкхаммер. Але неўзабаве гаспадары лёду адыграліся. Далей сустрэча ішла пад дыктоўку і кантролем яраслаўцаў. Апошняя шайба трапіла ўжо ў пустую брамку дынамаўцаў. Сезон у КХЛ для каманды Крэйга Вудфарта закончаны.
Беларускае Радыё Рацыя
