Менскае „Дынама” згуляе з „Вайводзінай” у трэцім крузе ЛЕ
У матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы менскае «Дынама» адолела «Сэнт-Патрыкс» – 1:0.
Першая гульня завяршылася ўнічыю – 1:1, такім чынам, па суме дзвюх сустрэч далей праходзяць менчукі.
У трэцім раўндзе супернікам «Дынама» стане сербская «Вайводзіна».