Менскае „Юнацтва” выйшла ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
Менскае „Юнацтва” на выездзе прайграла «Млада Баляслаў» – 2:3 у рамках групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў, аднак нягледзячы на паразу, падапечныя Міхаіла Захарава выйшлі ў плэй-оф турніру дзякуючы большай колькасці закінутых шайбаў у пераможнай асабістай сустрэчы.
16 жніўня «Юнацтва» перамагло з лікам 4:3.
