Менскі „Будаўнік” шосты раз запар чэмпіён!



Сталічны клуб „Будаўнік” шосты раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі па валейболе, абыграўшы ў пятым матчы фінальнай серыі барысаўскі БАТЭ-БДУ з лікам 3:0. Менчукі, якія абаранілі тытул лепшай каманды краіны, саступалі па ходу серыі за залатыя ўзнагароды 0:2, няўдала завяршыўшы дзве першыя сустрэчы. Аднак затым тройчы змаглі перамагчы. „Будаўнік” стаў самым тытулаваным валейбольным клубам Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя