Менскі СКА выйграў у “Гурніка”



У першай сустрэчы 2-га раўнду Кубку ЕГФ менскі гандбольны СКА на сваёй пляцоўцы адолеў польскі “Гурнік” з гораду Забжэ – 34:30.

Мячы ў гэтым матчы закідвалі наступныя гандбалісты:

СКА: Князеў (9), Зайцаў (6), Крыцкі (6), Бачко (4), Вайлупаў (4), Гайдучэнка (3), Броўка (2). “Гурнік”: Юрасік (8), Татарынцаў (6), Кухчыньскі (5), Кубішталь (5), Грамыка (2), Ожахоўскі (2), Томчак (2).

Трэба звярнуць увагу на той факт, што да гэтага “Гурнік” дамогся 5 вікторый у стартавых пяці турах чэмпіянату Польшчы, а таксама ў першым раўндзе Кубку ЕГФ двойчы ўпэўнена разабраўся з македонскім “Зомімакам”. У складзе польскай каманды выступае былы гулец зборнай Беларусі Юрый Грамыка, а таксама шэраг ранейшых гульцоў польскай нацыянальнай дружыны – прыкладам дасведчаны Марыюш Юрасік.

Матч у адказ пройдзе 18 кастрычніка ў Забжэ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pressball.by