Менскі СКА выйшаў у групавы раўнд Кубка ЕГФ
Менскі гандбольны СКА прабіўся ў групавы раўнд Кубку ЕГФ. У паўторным матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду беларуская каманда саступіла іспанскаму клубу „Лагроньё” – 30:35.
Аднак па суме двух спатканняў у наступны этап выйшаў менавіта менскі СКА, паколькі на сваёй пляцоўцы армейцы выйгралі з большай розніцай – на 8 мячоў – 36:28.
Лёсаванне групавой стадыі Кубку ЕГФ пройдзе 2 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя
