Менскі СКА заваяваў гандбольны Кубак Беларусі
Менскі гандбольны СКА 19 траўня выйграў Кубак краіны. У фінале турніра чатырох каманда Ігара Папругі перамагла мацнейшы клуб Беларусі – БГК імя Мяшкова – 30:29 (14:12).
Сустрэча трымала заўзятараў клубаў у напрузе да апошніх секунд. У выніку фаварыт фіналу быў змушаны саступіць.
У вырашальным матчы ў СКА закінутымі мячамі вызначыліся наступныя гандбалісты: Нікуленкаў (7), Вайлупаў (6), Гірык (4), Ушал (4), Крывенка (3), Чаркашчанка (2), Броўка (2), Хмялькоў (1), Алёхін (1). Браму армейцаў баранілі Аляксей Кішоў і Іван Мароз. Лепшым гульцом матчу прызнаны Дзмітрый Нікуленкаў.
СКА 7-ы раз у гісторыі заваяваў нацыянальны кубак. Апошні раз ён браў гэты трафей у 2012 годзе. Беларускае Радыё Рацыя
фота з сайту гандбольнага клуба СКА