Менскія „Цмокі” выйгралі Кубак Беларусі



8 кастрычніка ў Магілёве завяршыўся розыгрыш мужчынскага Кубку Беларусі па баскетболе. Праходзіў ён па незвычайнай кругавой сістэме. У апошні дзень менскія „Цмокі” перамаглі „Гродна-93” – 91:77 (17:22, 20:16, 28:17, 26:22) і 9-ы раз запар заваявалі кубак. Цікава, што каманда Аляксандра Круцікава выступала ў гэтым турніры без легіянераў. Так што трафей здабыты чыста беларускім складам.

Другое месца на турніры заняў магілёўскі „Барысфен”, „Гродна-93” стаў трэцім.

Лепшымі гульцамі ў сваіх камандах былі названыя: Аляксей Трасцінецкі („Цмокі”), ён жа атрымаў прыз лепшага баскетбаліста розыгрыша Кубку Беларусі, Бенджамін Дуду („Барысфен”), Андрэй Куліш („Гродна-93”), Глеб Паграбіцкі („Цмокі-2”).

Беларускае Радыё Рацыя

фота Прессбол