Менскія „зубры” адолелі падмаскоўных „атлантаў”



Хакейнае менскае „Дынама” у рэгулярным першынстве КХЛ дамаглося на выездзе валявой вікторыі над падмаскоўным „Атлантам” з Мыцішчаў. Выяздное турнэ „зубры” пачалі з паразы ад фінскага „Ёкерыта”, але ўжо 5 студзеня ўзялі паўнацэнныя тры ачкі ў паядынку з „Атлантам”.

Дынамаўцы цягам гульні двойчы саступалі 0:1 і 1:2, але пераламалі сітуацыю. Закінутымі шайбамі ў бела-блакітных адзначыліся Мэт Элісан, Раян Вескі, Джанатан Чычу і Аляксей Калюжны. Выніковыя 4:2 на карысць менскага „Дынама”.

Беларускае Радыё Рацыя