„Металург” дапушчаны да новага сезона экстралігі
Выканкам ФХБ разгледзеў пытанне аб допуску жлобінскага „Металурга” да новага сезона экстралігі. Па словах старшыні ФХБ Генадзя Савілава, важкіх падстаў не дапускаць каманду няма. Клуб разлічыўся з ранейшымі абавязкамі. Але ёсць пытанні аб аплаце ўзносу за маючы адбыцца сезон: „Металург” просіць адтэрміноўку да 30 верасня. Акрамя таго, жлобінчане не разлічыліся з некаторымі гульцамі і трэнерамі за мінулы сезон. У выніку „Металург” дапусцілі аднагалосна, але з агаворкай „умоўна”: у клуба будзе абавязацельства вырашыць тыя праблемы, якія яшчэ застаюцца, на працягу календарнага года, адзначае афіцыйны сайт ФХБ.
Міхаіл Захараў узначаліў зборную Беларусі
Міхаіл Захараў узначаліў зборную Беларусі. Асноўным пытаннем пасяджэння трэнерскага савета ФХБ было абмеркаванне кандыдатуры галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі, якая па заканчэнні кантракту Андрэя Сідарэнкі знаходзілася без рулявога. Вынікам дэбатаў стала рэкамендацыя выканкаму ФХБ прызначыць кіраўніком трэнерскага штаба 57-гадовага настаўніка сталічнага „Юнацтва” Міхаіла Захарава. Члены выканкама пагадзіліся з прапанаванай кандыдатурай, прагаласаваўшы за прызначэнне.
Зборная Беларусі будзе прадстаўлены ў гульні PES 2020
Беларуская Федэрацыя Футбола і кампанія „KONAMI” дамовіліся аб кааперацыі, якая прывядзе да з’яўлення ў кіберсусвеце папулярнага спартовага сімулятара беларускай зборнай. Супрацоўніцтва гарантуе дэбют „Белакрылых” у віртуальным свеце ў чэрвені наступнага года – напярэдадні старту чэмпіянату Еўропы-2020.
Лі Тук Хі – першы глухой тэнісіст, які выйграў матч у асноўнай сетцы турніру АТП
Прадстаўнік Паўднёвай Карэі Лі Тук Хі стаў першым у гісторыі глухім тэнісістам, які выйграў матч у асноўнай сетцы турніру ATP. На старце спаборніцтваў у Ўінстан-Сейлеме (ЗША) Лі Тук Хі абыграў швейцарца Генры Лааксонена 7:6, 6:1.
„Ювентус” гатовы плаціць Неймару 37 мільёнаў еўра ў год
„Ювентус” ўключыўся ў барацьбу за форварда „ПСЖ” Неймара, паведамляе AS. Італьянскі клуб гатовы плаціць бразільцу 37 мільёнаў еўра, менавіта столькі ён атрымлівае ў Францыі. Турынцы маюць намер прапанаваць 100 мільёнаў, а таксама нападніка Пауло Дзібалу, якога ацэньваюць у 80 мільёнаў. Таксама на Неймара прэтэндуюць „Барселона” і „Рэал”. У сезоне-2018/19 27-гадовы бразілец правёў 28 матчаў у складзе „ПСЖ”, забіў 23 галы і аддаў 13 галявых перадач. Парыжскі клуб набыў яго ў „Барселоны” ў 2017 годзе за 222 мільёны еўра.
Рыберы амаль ўзгадніў кантракт з «Фіярэнцінай»
Паўабаронца Франк Рыберы працягне кар’еру ў «Фіярэнціна». Бакі практычна дасягнулі дамоўленасці аб пераходзе. Рыберы падпіша кантракт з заробкам 4 мільёны еўра ў год. Засталося ўзгадніць толькі дэталі – камісійныя агентам і пасярэднікам. Футбаліст пакінуў «Баварыю» па заканчэнні мінулага сезону на правах вольнага агента.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя