„Металург” перайграў „Шахцёр” і выйшаў наперад



„Металург” перайграў „Шахцёр” у пятым матчы паўфінальнай серыі Parimatch-Экстралігі — 4:1. „Ваўкі” за крок ад перамогі ў супрацьстаянні. Лік у серыі да чатырох перамог 3-2.

Шайба Фалькоўскага дапамагла СКА перамагчы ЦСКА ў другім матчы фіналу Заходняй канферэнцыі

СКА дома перамог ЦСКА ў другім матчы серыі плэй-оф фіналу Заходняй канферэнцыі КХЛ – 2:1. Першую шайбу ў гаспадароў закінуў беларускі абаронца Сцяпан Фалькоўскі.

Лік у серыі стаў – 1-1. Наступны паядынак адбудзецца 6 красавіка ў Маскве на „ЦСКА Арэне”.

Аляксандра Сасновіч саступіла ўкраінцы Ангеліне Калінінай

Беларуска Аляксандра Сасновіч, якая мае  51-е месца ў сусветным рэйтынгу, саступіла 42-й ракетцы ўкраінцы Ангеліне Калінінай у першым раўндзе турніру ВТА-500 у Чарльстане 4:6, 4:6. Вікторыя Азаранка не згуляе на турніры ў Штутгарце, які пачнецца 18 красавіка. У Маямі Азаранка знялася па ходу трэцяга раўнда па асабістых прычынах. Пасля матчу яна сказала, што „зробіць перапынак” у выступах.

Ермашэвіч пяройдзе з грэчаскага „Аэрапаса” у клуб „Данскія казакі”

Беларускі паўсярэдні Мікіта Ермашэвіч пяройдзе з грэчаскага „Аэрапоса” у расейскі клуб „Данскія казакі”-ЮФУ. У Расеі Ермашэвіч вядомы па выступах за стаўрапольскі „Віктар”. На радзіме ён гуляў за „Віцязь” і „Машэку”. Таксама паўсярэдні абараняў колеры эстонскай „Кехры”.

Былы форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў стаў футбольным агентам

На пасяджэнні Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў АБФФ у спіс акрэдытаваных федэрацыяй футбольных агентаў быў дададзены экс-форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў. Пра гэта паведамляе сайт федэрацыі.

Да сакавіка 2020 года Радзівонаў выконваў функцыі начальніка каманды „Энергетык”-БДУ. Да прыходу ў менскую каманду Радзівонаў займаў пасаду спартовага дырэктара БАТЭ.

Рэшфард падтрымаў ван Гала, які змагаецца з ракам

Нападнік „Манчэстэр Юнайтэд” Маркус Рэшфард падтрымаў былога галоўнага трэнера манкуніянцаў Луі ван Гала, які раней паведаміў, што змагаецца з анкалогіяй. Заслужыў свой дэбют пры Луі ван Галі. Заўсёды буду ў даўгу. Вы зможаце перамагчы гэта. Мы ўсе з вамі, — напісаў Рэшфард у сваіх сацсетках.

70-гадовы спецыяліст раней паведаміў, што мае агрэсіўную форму раку прастаты. На гэты момант ён прайшоў 25 працэдур.

Рэшфард дэбютаваў за манкуніянаў у лютым 2016 года.

Ван Гал узначальваў „МЮ” з 2014 па 2016 год і разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Англіі.

Беларускае Радыё Рацыя