„Металургі” абыгралі „Львоў” у экстралізе
Хакеісты жлобінскага „Металурга” абыгралі „Магілёў” у хатнім матчы чэмпіянату Беларусі з лікам 4:1. Паядынак прайшоў у Лядовым палацы „Металург”. Форвард гасцей Аляксандр Козінаў на 14-й хвіліне адкрыў лік. У другой дваццаціхвілінцы гулец „Металурга” Віталь Кірушчанкаў зраўняў лік, неўзабаве яго падтрымаў партнёр па камандзе Дзяніс Чэрэвач закінуў „Магілёву” шайбу ў блізкі кут. У трэцім перыядзе павялічылі перавага хакеісты „ваўкоў” Кірыл Ігнатаў і Ілля Рак. „Львы” замянілі галкіпера на шостага палявога хакеіста за 8 хвілін да фінальнай сірэны і не змаглі рэалізаваць сваю перавагу, згуляўшы ў фармаце „6 на 3”.
Канадзец з вопытам гульняў у НХЛ можа ўзмацніць «зуброў»
Швейцарскія СМІ паведамляюць, што ў хуткім часе канадскі форвард Раян Спунэр можа перайсці ў менскае «Дынама». Спунэр не змог прабіцца ў склад свайго клуба «Лугана» у 11 з 13 матчаў чэмпіянату. Журналіст Штэфан Рот з выдання Blick сцвярджае, што ў клубе не будуць утрымліваць форварда, калі ён захоча пакінуць каманду. Яго калега Патрык Дэла Вале дадаў, што наступным месцам працы Спунэра верагодна будзе менскае «Дынама». Раней сам хакеіст заяўляў, што ў яго няма намеру пакідаць «Лугана», але калі ён працягне заставацца па-за складам, то сітуацыя зменіцца. Адзначым, што ў менскага «Дынама» ужо вычарпаны ліміт на легіянераў, а Раян Спунэр раней гуляў за юніёрскую зборную Канады. У актыве форварда 329 матчаў у НХЛ, у якіх ён набраў 169 (48 121) ачкоў. У гэтым сезоне ён правёў 2 матчы за «Лугана», адзначыўшыся 1 ачком і паказчыкам карыснасці «-3».
Беларускія юнакі не прабіліся ў фіналі чэмпіянату свету па дзюдо
Тры беларускія спартоўцы выбылі са спаборніцтваў чэмпіянату свету па дзюдо сярод юніёраў і юніёрак да 21 года, які праходзіць у Марока. Беларус Руслан Галавач у вагавай катэгорыі 60 кг адолеў у першай сутычцы кітайскага атлета Венжы Лю, але саступіў манголу Сухбату Бямбасурэну і скончыў выступы. Беларусы Арцём Коласаў у вазе 60 кг і Дзмітрый Мужайла (66 кг) прайгралі першыя паядынкі і выбылі са спаборніцкай гонкі. Удзел у турніры бяруць 517 атлетаў з 81 краіны.
Беларусы стартуюць на чэмпіянаце Еўропы па веласпорце на трэку
Беларускія спартоўцы пачынаюць змаганне за медалі чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку, які стартаваў у нідэрландскім Апелдорне. 22 камплекты ўзнагарод, па 11 у спаборніцтвах жанчын і мужчын – у гіце, спрынце (камандным і індывідуальным), кейрыне, каманднай і індывідуальнай гонках, гонках па ачках і з выбываннем, у скрэтчы, омніуме і Мэдысан. На чэмпіянаце Еўропы будуць разыгрывацца і кваліфікацыйныя ачкі, неабходныя для далейшага адбору на Гульні-2020 у Токіо.
У Гародні пройдзе баскетбольны турнір памяці Дубко
Баскетбольны турнір, прысвечаны памяці старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, Героя Беларусі Аляксандра Дубко, пройдзе ў Гародні з 18 па 20 кастрычніка. У спаборніцтвах прымуць удзел каманды дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння. Беларусь прадставяць адразу тры дружыны: „Гроднааблспорт-Прынямонне”, „Цмокі-Мінск” і РГУОР. Старт адбудзецца ў рамках праграмы першага тура Еўрапейскай баскетбольнай лігі сярод дзяўчат. За ўзнагароды будуць змагацца каманды з Беларусі, Расеі, Латвіі і Польшчы.
Месі атрымаў шостую «Залатую буцу»
Аргентынскі нападнік іспанскай „Барселоны” Ліянэль Месі шосты раз атрымаў прыз лепшага бамбардыра сезона – „Залатую буцу”. Узнагароду футбалісту ўручалі двое яго маленькіх дзяцей. „Залатую буцу” ўручаюць лепшаму бамбардзіру ўсіх нацыянальных чэмпіянатаў Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА). У мінулым сезоне форвард забіў 36 галоў у 34 гульнях чэмпіянату Іспаніі.
Беларускае Радыё Рацыя