Мікалай Януш: Атрымліваецца, што беларусы, расейцы і ўкраінцы – зусім не браты



Нападаючы „Шахцёра” Мікалай Януш распавёў, якая кніга яго захапіла ў апошні час.

Мікалай Януш

– Напэўна шмат чуў пра Нобелеўскую прэмію Святланы Алексіевіч.

– Канешне, гэта падзея. Але яе кніг, на жаль, не чытаў – буду наганяць. Дарэчы, з апошняга захапіла „Забытая Беларусь” Вадзіма Дзеружынскага, рэкамендаваная ў адным інтэрв’ю Васем Хамутоўскім. Яна змяняе свядомасць. Атрымліваецца, калі капнуць глыбей, то беларусы, расейцы і ўкраінцы – зусім не браты. Розныя мы… Ці як далучалі ўсіх у Савецкі Саюз гвалтам, нікога не пытаючыся. А потым аддавалі наш Беласток Польшчы, Смаленск – Расеі. А Вялікае Княства Літоўскае? Гэта ж мы літвіны, а не цяперашнія літоўцы.

– Але прыбалты заўсёды захоўвалі сваё нацыянальнае ядро. А мы, па вялікім рахунку, чым адрозніваемся ад расейцаў, калі не гаворым на роднай мове ?

– Так, гэта непрыемна. Раблю ўрокі са старэйшым сынам – ён нічога не разумее ў беларускай лексіцы. Для яго гэта як замежная мова. Так крыўдна… Выдатна ведаю беларускую. Але вось калі да нас прыязджаюць замежнікі, зайздрошчу таму ж Мікалюнасу, калі ён тэлефануе дадому і размаўляе на літоўскай.

pressball.by