Міхаіл Мархель стаў новым галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі



Міхаіл Мархель стаў новым галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі. Такое рашэнне сёння прынята на пасяджэнні Выканкама асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. Кантракт Міхаіла Мархеля разлічаны на 3 гады. Да гэтага Міхаіл Мархель узначальваў моладзевую зборную Беларусі, якая нядаўна паспяхова стартавала ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы. На пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай ён змяніў Ігара Крывушэнкі.

Юрый Малееў ўзначаліў жаночую зборную Беларусі па футболе

Юрый Малееў змяніў Эдуарда Демянковца на пасадзе галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па футболе. З 2016 года па цяперашні час Юрый Малееў трэніраваў футбалістак ФК „Мінск”, якія тройчы станавіліся чэмпіёнкамі Беларусі і столькі ж разоў заваёўвалі Кубак краіны. Акрамя таго, яго падапечныя двойчы выходзілі ў 1/16 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў, а у 2018 годзе сталі пераможцамі розыгрышу Балтыйскай лігі.

Арцём Дамкоўскі правядзе першы бой у ММА пасля гадавога перапынку ў ліпені

Беларускі баец Арцём Дамкоўскі правядзе першы бой у ММА пасля гадавога перапынку. Ян прыме ўдзел у турніры прамоўшэну M-1 Сhallenge ў Інгушэціі, які адбудзецца 20 ліпеня. Дамкоўскі, які з’яўляецца першым чэмпіёнам арганізацыі ў лёгкай вазе і мае 22 перамогі ў прафесійных ММА, сустрэнецца з расейцам Абубакар Местоевым, рэкорд якога – 7-1.

Віталь Дзякаў пакінуў менскае „Дынама”

Менскае „Дынама” і расейскі абаронца Віталь Дзякаў скасавалі кантракт па пагадненні бакоў. Пра гэта паведамляе клубная прэс-служба. У гэтым сезоне Дзякаў прыняў удзел у 14 матчах, у якіх адзначыўся адным забітым мячом і адной галявой перадачай.

„Манчэстар Сіці” працягнуў кантракт з Зінчанка на 5 гадоў

Паўабаронца зборнай Украіны Аляксандр Зінчанка працягнуў кантракт з „Манчэстар Сіці”, паведамляе прэс-служба клуба. Футбаліст перайшоў у „Ман Сіці” з „Уфы” ў 2016 годзе і адразу адправіўся ў арэнду ў ПСВ. Пасля сезону ў Галандыі ён вярнуўся ў „Ман Сіці” і стаў у яго складзе двухразовым чэмпіёнам Англіі, двухразовым уладальнікам Кубка лігі і ўладальнікам Кубка краіны. У мінулым сезоне Зінчанка правёў ва ўсіх турнірах 29 матчаў і забіў 1 гол.

Беларускае Радыё Рацыя