Міхаіл Сівакоў: Украінцы прасілі дапамагчы перамогай над Славакіяй



Паўабаронца зборнай Беларусі Міхаіл Сівакоў падзяліўся чаканнямі ад матчу са Славакіяй і распавёў, што яго партнёры па луганскай „Зары” прасілі адабраць ачкі ў канкурэнта.

– Зборная Беларусі ў сваёй адборавай групе вышэй чацвёртага месца ўжо не падымецца. Якая матывацыя на матч са славакамі?

– Як ні банальна гэта гучыць, але выступаем за сваю краіну, яе сцяг і герб. Хочам парадаваць заўзятараў. У рэшце рэшт мы ўяўляем нацыянальную зборную, таму ў любым выпадку варта ставіць максімальныя мэты на кожны паядынак.

– Многія вядучыя гульцы не змогуць дапамагчы з-за траўмаў. Наколькі крытычна адсутнасць у складзе такіх майстроў, як Сяргей Карніленка, Цімафей Калачоў, Ігар Шытаў, Віталь Радзівонаў і Іван Маеўскі?

– Недахоп такіх выканаўцаў – гэта дрэнна для любой каманды. У першую чаргу, хачу пажадаць хлопцам, каб яны хутчэй паправіліся. Але з іншага боку, незаменных няма, і нам трэба спраўляцца з гэтай сітуацыяй. Ад нас тут нічога не залежыць – трэба паспяхова гуляць тымі, хто застаўся.

– Ваша „Зара” сёння на ўздыме – у дзесяці турах ўкраінскага першынства яна пацярпела толькі адну паразу і займае чацвёртае месца. Адразу шэсць яе футбалістаў выклікалі ў зборную Украіны …

– „Зара” паказвае нядрэнны футбол, дае вынік у чэмпіянаце Украіны. Шкада, трошкі не хапіла, каб прабіцца ў групавы этап Лігі Еўропы. Трэнерскі штаб зборнай Украіны, зразумела, сочыць за нашым клубам, і, верагодна, нездарма прыцягвае столькі выканаўцаў. Значыць, яны заслужылі сваёй гульнёй. Дарэчы, калі раз’язджаліся па зборным, то хлопцы, ды і астатнія прадстаўнікі каманды, прасілі дапамагчы перамогай у Славакіі. Бо ўкраінцы вядуць барацьбу са славакамі за другое месца ў групе, але пакуль, як вядома, адстаюць на тры ачкі.

– І наколькі, на ваш погляд, беларусам рэальна засмуціць зборную Славакіі?

– Зразумела, што славакі моцна матываваныя. У іх класная каманда, выдатны падбор гульцоў, але мы павінны праявіць свае козыры. Трэба выступіць собранно, цалкам выканаць трэнерскую ўстаноўку і аддаць усе сілы на полі. У такім выпадку мы маем права разлічваць на станоўчы вынік, – перадае словы футбаліста афіцыйна сайт УЕФА.