Мікіта Корзун перайшоў у кіеўскае „Дынама”
Беларускі паўабаронца Мікіта Корзун падпісаў кантракт з кіеўскім „Дынама”. Гулец паспяхова прайшоў медагляд і прыме ўдзел у другім трэніровачным зборы каманды, паведамляе афіцыйны сайт „Дынама”.
Паўабаронца будзе выступаць пад 18-м нумарам.
Па кантракце Корзун яшчэ паўгода павінен быў выступаць за менскае „Дынама”, аднак гэтае пытанне атрымалася ўладзіць. Паўабаронца правёў у чэмпіянаце Беларусі 47 паядынкаў, у якіх набраў 4 асістэнцкія балы і зарабіў 11 жоўтых картак.
