БФФ распавёў, калі міліцыі не будзе на стадыёнах



Першы намеснік БФФ Сяргей Сафар’ян сустрэўся ў Гомелі з заўзятарамі, кіраўнікамі футбольных клубаў і прадстаўнікамі УУС.

Сустрэча БФФ

Сафар’ян выступіў з некалькімі прапановамі. У прыватнасці, у час гульняў чэмпіянату краіны за чашу стадыёна могуць быць выведзеныя ўсе супрацоўнікі міліцыі. Але толькі ў тым выпадку, калі клуб і заўзятары возьмуць на сябе адказнасць самастойна забяспечыць парадак на трыбунах. Тады супрацоўнікі міліцыі будуць толькі даглядаць наведвальнікаў пры ўваходзе на стадыён.

„Да прыкладу, учора ў федэрацыю прыйшоў ліст ад „Крумкачоў„. У ім было сказана, што футбольны клуб гатовы задзейнічаць у якасці сцюардаў на стадыёне курсантаў памежінстытута”, – цытуе Сафар’яна афіцыйны сайт „Гомеля”.

Раней кіраўнік МУС заявіў, што супрацоўнікаў міліцыі на трыбунах стадыёна быць не павінна. У той жа час, Ігар Шуневіч адзначыў, што ўводзіць сцюардаў футбольныя клубы ў гэтым сезоне наўрад ці стануць.