„Мінчанка” адолела „Ленінградку”
У Пецярбургу ў чарговым матчы адкрытай расейскай валейбольнай Суперлігі беларуская „Мінчанка” дамаглася валявой вікторыі над мясцовай „Ленінградкай” – 3-2.
Першыя дзе партыі беларускі прайгралі 21:25, 22:25. А далей адбыўся „пераварот”. Каманда Віктара Ганчарова выйграла трэці сэт 27:25, потым чацвёрты 25:20. А пасля на вырашальным тай-брэйку „Мінчанка” узяла верх – 15:10.
Беларускі клуб стаіць у турнірнай табліцы зараз на 10-ым месцы. Да зоны плэй-оф „Мінчанцы” тры ачкі.
Беларускае Радыё Рацыя
фота прэс-службы „Мінчанкі”
