„Мінчанка” нарэшце перамагла



Пасля серыі няўдач у адкрытым чэмпіянаце Расеі беларуская валейбольная „Мінчанка” нарэшце перамагла на выездзе. Беларускі з цяжкасцю адолелі ў гасцях аўтсайдара турніру – саратаўскі „Пратон” –  3:2 (26:24, 25:13, 26:28, 13:25, 15:12). Пасля гэтай вікторыі „Мінчанка” мае 10 ачкоў (11 сустрэч) і займае 10-е месца па-за зонай плэй-оф. да 8-й пазіцыі беларускаму клубу 3 ачкі.

Беларускае Радыё Рацыя