„Мінчанка” перамагла ў Чалябінску
Вельмі патрэбнай вікторыі дасягнула валейбольная „Мінчанка” у адкрытым чэмпіянаце Расеі. Дзяўчаты Віктара Ганчарова ў Чалябінску ў чатырох партыях адолелі мясцовы клуб „Дынама-Метар”.
„Дынама-Метар” — „Мінчанка” — 1:3 (23:25, 25:27, 25:22, 22:25). Беларускі клуб набраў 19 ачкоў і займае зараз 10-е месца ў расейскай суперлізе. Да зоны плэй-оф „Мінчанцы” зараз застаецца два ачкі. 8-е-9-е месцы дзеляць „Сахалін” і „Ленінградка”, у якіх па 21 ачку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота прэс-службы „Мінчанкі”.