Міністр спорту і турызму: Пасля Астравецкай АЭС пачнем будаваць лядовы палац у Слоніме



Слонім наведаў міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук.

Падчас наведвання горада над Шчарай міністр спорту і турызму правёў прыём слонімцаў, выступіў перад прадстаўнікамі сферы фізічнай культуры і спорту Слонімскага раёна. Падчас сустрэчы са слонімцамі, міністр сказаў, што “пасля Астравецкай АЭС, якая будзе здадзена ў 2021 годзе, Слонім стаіць першы ў чарзе па пабудове лядовага палаца”. “Я, наогул, за тое, каб у кожным райцэнтры быў і лядовы палац, і басейн, і іншыя спартыўныя аб’екты. Але на ўсё сёння не хапае фінансаў. А каб фінансаў хапала, трэба, каб стабільна працавала эканоміка. Таму ўсе патрабаванні грамадзян выканаць сёння немагчыма”, — сказаў у Слоніме Сяргей Кавальчук.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота slonves.by