Менскае «Дынама» паразай завяршыла выступ у Лізе Еўропы
Менскае „Дынама” ў заключным туры групавой стадыі Лігі Еўропы прайграла венскаму «Рапіду» – 1:2. Тым самым, менчукі завяршылі выступ у еўракубках.
Галамі ў гасцей адзначыліся Максіміліян Хофман і Еліч. У беларусаў адзначыўся Мунір. Трэба дадаць, што на 21-й хвіліне брамнік менчукоў Гутар адбіў пенальці.
«Дынама» заняло апошняе месца ў групе «Е», набраўшы 3 ачкі пасля 6 матчаў. Падапечныя Вука Рашавіча толькі аднойчы перамаглі і 5 разоў прайгралі.
