Менскае „Дынама” разгромна саступіла „Металургу”
У першым матчы выязнога турнэ „Дынама” не змагло нічога супрацьставіць магнітагорскаму „Металургу” – 1:5.
Адзіную шайбу ў складзе менчукоў закінуў Яўген Лісавец.
Галоўны трэнер менскага „Дынама” Андрэй Кавалёў патлумачыў гасцявую паразу псіхалагічным надломам пасля гола Сёміна „у распранальню”:
„Два вельмі добрых перыяды ў нашым выкананні. Праўда, гол „у распранальню” надламаў псіхалагічна. Хлопцы стараліся гэтага не паказваць, але … За дваццаць секунд да другой сірэны абаронца ўцёк з пятака. А Сёмін – майстар: выканаў усё як трэба. Мы мелі шанцы забіць у другім перыядзе. Рэалізуй іх, гульня склалася б па-іншаму”.
