Мінскі ЧЕ па фігурным катанні наведалі 105 тыс. гледачоў
Высокая наведвальнасць была адзначана на трыбунах «Мінск-Арэны» падчас правядзення ЧЕ-2019 па фігурным катанні – 105 тыс. гледачоў, паведамілі ў Беларускім саюзе канькабежцаў.
Адзначаецца, што былі набытыя 90 тыс. квіткоў, а 15 тыс. месцаў былі выдзелены бясплатна для прадстаўнікоў школ, дзяржаўных прадпрыемстваў і іншых катэгорый грамадзян. Каля 30 тыс. месцаў выкупілі замежныя балельшчыкі з больш чым 30 краін свету. У тым ліку з Японіі, Чылі, Германіі, Італіі, Славакіі, Францыі, Літвы, Латвіі, Чэхіі.
Тэлевізійная карцінка чэмпіянату трансліравалася на 20 краінах, уключаючы ЗША, Кітай, Бразілію, Японію. Спаборніцтвы асвятлялі больш за 400 прадстаўнікоў нацыянальных і міжнародных СМІ.