Мінспорта абавяжа ўсіх спартоўцаў ведаць на памяць дзяржаўны гімн
Беларускія спартоўцы мусяць выступаць толькі пад дзяржаўным сцягам і ведаць на памяць тэкст дзяржаўнага гімна Беларусі.
Так палічыла Мінспорта і вынесла на грамадскае абмеркаванне, якое праходзіць да 11 ліпеня, праект зменаў у Працоўны кодэкс і закон „Аб фізічнай культуры і спорце”.
Да таго ж установы павінны будуць атрымліваць акрэдытацыю на спартовыя масавыя мерапрыемствы, дзейнасць спартовых школ і нават спартовых клубаў. Гэта значыць, каб адкрыць трэнажорную залу, трэба будзе атрымліваць дазвол уладаў.
Беларускае Радыё Рацыя