Мінспорту дыскрымінуе спартовае выданне „Прессбол”
На папулярныя спартовыя выданні працягваецца ціск. „Прессбол” шукае і просіць падтрымкі.
Спартовы партал „Трыбуна” быў заблакаваны 21 жніўня, сёння стала вядома пра ліст Мінспорту ў падсправаздачныя арганізацыі з даручэннем тэрмінова адмяніць падпіску на газету „Прессбол”.
Ведама, што рэдакцыя газеты выступіла супраць жорсткага здушэння сілавікамі мірных пратэстаў беларусаў у жніўні і заклікала спыніць рэпрэсіі.
Рэдакцыя „Прессбола” просіць падтрымаць газету шляхам падпіскі на папяровае альбо электроннае выданне. Аформіць яе можна па спасылцы: pressball.by/pdf/
