Мірны і Освальд выйшлі ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Мюнхене
Беларускі тэнісіст Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд паспяхова стартавалі на турніры ў нямецкім Мюнхене.
2 траўня ў першым матчы парнага разраду Мірны і Освальд сустракаліся з нямецкім дуэтам Даніэль Мазур / Рудольф Молекер і перамаглі – 3:6, 7:5, 10:6, выйшлі ў чвэрцьфінал.
На жаночым турніры ў падмаскоўных Хімках беларуская тэнісістка Вера Лапко (111-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/4 фіналу адзіночнага разраду, яна перамагла расейку Вольгу Дарошыну (312) у двух сэтах – 7:5, 6:1.
У парным разрадзе турніру ў Празе беларуска Лідзія Марозава і румынская тэнісістка Міхаэла Бузарнеску ў другім раўндзе згуляюць з амерыканска-мексіканскім тандэмам Дэзайр Краўчык / Джуліяна Олмас.