Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі пазбавіла Беларусь алімпійскай квоты
Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі (IWF) пазбавіла зборную Беларусі адной квоты для ўдзелу ў Алімпіядзе-2016 з-за некалькіх станоўчых допінг-пробаў у перыяд кваліфікацыі да Гульняў, інфармуе прэс-служба IWF.
IWF таксама пазбавіла двух алімпійскіх квот каманды Азербайджана, Казахстана, КНДР, Малдовы і Расеі. Па адной квоце адклікана ў зборных Румыніі і Узбекістана.