Міжнародны алімпійскі камітэт пачаў расследаванне ў дачыненні да НАК Беларусі
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пачаў афіцыйнае расследаванне ў дачыненні да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі пасля таго, як беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская звярнулася па дапамогу і міжнародную абарону.
НАК Беларусі спрабаваў прымусіць яе вярнуцца на радзіму. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці ў гэтым плане аказаў прававую дапамогу Крысціне Ціманоўскай – тут парушаныя яе правы.
Пра гэта ў нашым эфіры сказаў Кіраўнік дэпартаменту Фонду спартовай салідарнасці і адказны за моладзевую палітыку і спорт у Народным антыкрызісным упраўленні Вадзім Крывашэеў:
– Накіравалі зварот у МАК з просьбай разабрацца. Таму былі запытаны тлумачэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, такія ж тлумачэнні давала Крысціна. Факт парушэння правоў чалавека калі будзе выяўлены падчас гэтага разбіральніцтва, то магчыма, што да дзеючых ужо санкцый у дачыненні да некаторых кіраўнікоў НАК будзе дададзена яшчэ нешта.
Крысціна Ціманоўская цяпер у бяспецы, ёй ужо нічога не пагражае.
Фонд спартовай салідарнасці ўжо набыў ёй квіток на самалёт да Польшчы на 4 жніўня, тут яна папрасіла палітычны прытулак, бо баіцца вяртацца ў Беларусь.
Цалкам гутарка ў далучаным файле:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters і nv-online.info