Моладзевая хакейная зборная Беларусі ў эліце!



Моладзевая хакейная зборная Беларусі датэрмінова за тур да заканчэння чэмпіянату свету ў другім дывізіёне, што праходзіць у італійскім Азіяга, заваявала адзіную пуцёўку ў вышэйшы дывізіён. 18 снежня каманда Паўла Перапёхіна разграміла асноўнага канкурэнта – дружыну Нарвегіі – 5:1. Шайбы ў беларускай дружыны закінулі Вячаслаў Фадзееў і Дзмітрый Буйніцкі – па дзве і Уладзіслаў Міснікаў. Толькі ў канцы сустрэчы нарвежцы здолелі арганізаваць гол прэстыжу. Зборная Беларусі ўпершыню пасля 2007 году вяртаецца ў эліту.

Заключны матч дружыны Беларусі з Аўстрыяй 20 снежня будзе мець чыста фармальны характар.

Беларускае Радыё Рацыя