Монтэрэй: Азаранка перамагла расейку Паўлючэнкаву
На тэнісным турніру ў мексіканскім Монтэрэі беларуска Вікторыя Азаранка ўпэўнена перамагла расейку Анастасію Паўлючэнкаву. Азаранка, пятая сеяная і 67-я ракетка свету адолела трэцюю сеяную і 33-ю ракетку – 6:0, 6:4.
Як бачна з ліку ў першым сеце перавага Азаранкі была абсалютнай, у другой партыі Паўлючэнкава навязала барацьбу, але перавесці матч у трэці сет ёй не ўдалося. Варта дадаць, што дагэтуль Паўлючэнкава ажно 4 разы перамагала на гэтым турніры.
Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал, дзе пазмагаецца з немкай Ангелік Кербер (5-ы нумар сусветнага рэйтангу на сёння).
Беларускае Радыё Рацыя