Монтэрэй: Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал



У матчы 1/8-й фіналу жаночага адзіночнага разраду на турніры ў мексіканскім Монтэрэі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (пасеяная пад пятым нумарам, 67-я ракетка свету) у дзвюх партыях дастаткова ўпэўнена перамагла Зарыну Дыяс з Казахстану (107-я ракетка туру) – 6:3, 6:2. Матч доўжыўся 1 гадзіну 9 хвілін.

На стадыі чвэрцьфіналу Азаранка будзе змагацца з расейкай Анастасіяй Паўлючэнкавай, якая пасеяная пад трэцім нумарам на турніры. Паўлючэнкава перад гэтым перамагла прадстаўніцу Сербіі Івану Ёравіч (100-ы нумар WTA) – 6:0, 6:0. 

Беларускае Радыё Рацыя