Монтэрэй: Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал



На прадстаўнічым турніры ў мексіканскім Монтэрэі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў паўфінале ў трох сетах перамагла пятую ракетку свету Ангелік Кербер з Нямеччыны – 6:4, 4:6, 6:1.

У паядынку за тытул беларуска, на сёння 67-ы нумар сусветнага рэйтынгу, сустрэнецца з іспанкай Гарбіньё Мугурусай (19-я ракета планеты).

Беларускае Радыё Рацыя