„Мяшкоў Берасце” падпісаў кантракт з гульцом зборнай Харватыі



У наступным сезоне „Мяшкоў Берасце” папоўніць 25-гадовы харват Марын Елініч, – інфармуе афіцыйны сайт берасцейцаў. З 2017 гандбаліст гуляе ў „Нексе”. Левы крайні ў цяперашнім розыгрышы еўракубкаў – другі бамбардзір каманды пасля Халіла Яганьяца. На яго рахунку 42 мячы ў 10 матчах.

Калядная гонка ў Рупольдынгу пройдзе без беларускіх біятланістаў

У нямецкім Рупольдынгу адбудзецца традыцыйная Калядная гонка біятланістаў. На гэты раз прадстаўнікі Беларусі ў ёй удзельнічаць не будуць. Раней беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава аб’явіла, што яна і Антон Смольскі атрымалі запрашэнне выступіць у Рупольдынгу, але былі вымушаны адмовіцца. Акрамя беларусаў, ад выступу вырашылі адмовіцца біятланісты Нарвегіі і Францыі. Такім чынам, у стартах выступяць дзесяць дуэтаў. Сярод іх дзве каманды Германіі, біятланісты Украіны, Расеі, Аўстрыі, Чэхіі, Фінляндыі, Італіі, Швейцарыі і Канады.

Анастасія Верамеенка 12-ы раз прызнана найлепшай баскетбалісткай Беларусі

Анастасія Верамеенка 12-ы раз прызнана найлепшай баскетбалісткай года ў Беларусі па выніках апытання спецыялістаў і журналістаў. Цэнтравая нацыянальнай зборнай і „Гарызонта” атрымала 85 галасоў рэспандэнтаў. У мужчын найлепшым баскетбалістам краіны названы форвард іспанскага „Бургаса” і беларускай зборнай Максім Салаш. Сярод трэнераў найлепшымі сталі настаўнікі жаночай зборнай Беларусі і „Гарызонта” Наталля Трафімава, рулявы „Цмокі-Менск” і мужчынскай нацыянальнай каманды Расціслаў Вяргун.

Феран Торэс падпісаў кантракт з „Барселонай” да 2027 года.

Нападнік Феран Торэс перайшоў з „Манчэстар Сіці” ў „Барселону”. Гулец падпісаў кантракт да 2027 года, паведамляе сайт каталонцаў. Сума адступных за 21-гадовага гульца зараз складае 1 мільярд еўра. Раней з’яўлялася інфармацыя, што сума ўгоды складзе 55 мільёнаў эўра (без уліку бонусаў). 21-гадовы іспанец выступае за „Сіці” са жніўня 2020 года, у бягучым сезоне ў 7 матчах за клуб ён вызначыўся тройчы і зрабіў 1 галявую перадачу.

Беларускае Радыё Рацыя