„Мяшкоў Брэст” разграміў „Машэку”



У чарговым матчы мужчынскага чэмпіянату Беларусі „Мяшкоў Брэст” разграміў „Машэку” – 40:21 (19:10)

Фота: brestcity.com


„Мяшкоў Брэст”, у 11 сустрэчах набраўшы 22 ачкі, узначальвае турнірную табліцу. У „Машэкі” 6 балаў у 11 баталіях і шосты радок у рэестры з васьмі ўдзельнікаў.

Юлія Гатоўка выйшла ў 1/8 фінала турніру ў Трнаве


243-гі нумар рэйтынгу ВТА беларуска Юлія Гатоўка прабілася ў 1/8 фінала турніру ў славацкай Трнаве з прызавым фондам 60 000 даляраў. У матчы 1/16 фіналу наша суайчынніца перайграла прадстаўніцу Францыі Амандзін Эс – 7:5, 6:3

Расадкін – лепшы гулец, Кавалевіч – аўтар самага прыгожага гола 29-га тура чэмпіянату Беларусі

Глеб Расадкін прызнаны лепшым гульцом 29-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. У хатнім паядынку з берасцейскім „Дынама” 28-гадовы паўабаронца „Смаргоні” спачатку аддаў галявую перадачу Мацвею Дукса, які зраўняў лік, а потым сам двойчы забіў гасцям. У выніку заслужаная валявая вікторыя 3:1, пасля якой „Смаргонь” узнялася на 11-е месца ў турнірнай табліцы. Аўтарам самага прыгожага гола перадапошняга тура 33-га нацыянальнага першынства стаў 20-гадовы паўабаронца салігорскага „Шахцёра” Дзяніс Кавалевіч, які эфектным ударам з-за межаў штрафной плошчы адправіў мяч у браму „Слуцка”. Праўда, гэта не дапамагло – „Шахцёр” пацярпеў паразу з лікам 2:3 і застаўся на 13-й пазіцыі. Паядынкі заключнага, 30-га тура чэмпіянату Беларусі пройдуць у суботу, 2 снежня.

Менскае „Дынама” згуляе з нямецкім „Майнцам” у Юнацкай лізе УЕФА

Футбалісты менскага „Дынама” (U-19) правядуць стартавы паядынак другога кваліфікацыйнага раўнда Юнацкай лігі УЕФА з нямецкім „Майнцам”. Сустрэча на полі „Брухвегштадыёна”, трыбуны якога змяшчаюць 18 тысяч гледачоў, пачнецца ў 20.30. Галоўным арбітрам матча прызначаны чэшскі рэферы Ян Махалік. Паўторны матч за пападанне ў плэй-оф таксама адбудзецца ў Майнцы 3 снежня. У першым раўндзе юнацкая дружына менскага „Дынама” адолела па суме дзвюх сустрэч аднагодкаў з балгарскага клуба „Лудагорац”.

Канстанцін Шостак прызнаны гульцом дня ў КХЛ

Беларускі галкіпер „Северсталі” Канстанцін Шостак прызнаны гульцом дня ў КХЛ. У аўторак калектыў з Чарапаўца на выездзе перайграў „Сібір” з лікам 2:1. Наш суайчыннік усталяваў асабісты рэкорд па сэйвах у пераможным матчы (36), атрымаў 17% галасоў заўзятараў і стаў лепшым гульцом дня. 

Нагадаем, сёння менскае «Дынама» будзе супернічаць у гасцях з паўнамоцным Чэмпіёнам КХЛ маскоўскім «ЦСКА»

Беларускае Радыё Рацыя