На 61-м годзе жыцця памёр Сяргей Няфёдаў, які правёў у „Нёмане” 14 сезонаў
На 61-м годзе жыцця памёр Сяргей Мікалаевіч Няфёдаў, які як гулец правёў у ФК „Нёман” 14 сезонаў, а ў 2005 годзе займаў пасаду галоўнага трэнера. Пра гэта паведамляе instagram клубу. Няфёдаў прыйшоў у каманду нападнікам, а пасля стаў адным з лепшых цэнтральных абаронцаў гарадзенскай каманды 70-80-х гадоў. За час выступаў ў „Хіміку” Няфёдаў правёў 403 афіцыйныя матчы: 389 каляндарных гульняў чэмпіянату, 4 — у пераходным турніры і 10 — у Кубку СССР. Нягледзячы на тое, што большую частку кар’еры ён адыграў на пазіцыі абаронцы, на яго рахунку 55 забітых мячоў у афіцыйных гульнях. З 1987 па 1990 год Няфёдаў быў капітанам гарадзенскай каманды.
Аляксандр Кітараў будзе выступаць за „Юнацтва”
Нападнік зборнай Беларусі Аляксандр Кітараў пяройдзе ў сталічнае „Юнацтва”. Пра гэта паведамляе телеграм-канал клуба. У гэтым сезоне ён правёў 6 матчаў за клуб КХЛ „Куньлунь” без набраных ачкоў. У джэрсі „Юнацтва” Аляксандр згуляў ужо 196 матчаў, тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі і адзін раз уладальнікам Кантынентальнага кубка.
У мінулым сезоне на яго рахунку было 6 (3 + 3) ачкоў пры 36 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці „-18” у 59 матчах за мінскае „Дынама”. Акрамя таго, Кітараў правёў пяць матчаў у форме нацыянальнай зборнай Беларусі.
Дамінік Фурх і Аляксей Протас сталі гульцамі тыдня ў КХЛ
КХЛ вызначыла лепшых гульцоў дзясятага тыдня турніру ў чатырох намінацыях. У двух з іх лаўрэатамі сталі хакеісты беларускай каманды „Дынама-Мінск” Дамінік Фурх і Аляксей Протас. Дамінік Фурх прызнаны лепшым брамнікам. Шатаўт у матчы з „Сібір’ю” стаў для яго першым у сезоне і 21-м у КХЛ. Па брамцы чэшскага легіянера менчанаў было нанесена 98 кідкоў, з якіх ён адбіў 97,96% (лепшы вынік тыдні).
Аляксей Протас стаў лепшым навічком тыдня, набраўшы 3 (1 + 2) ачкі ў трох гасцявых матчах. Шайба ў матчы з „Сібір’ю” стала для 19-гадовага форварда пятай у бягучым сезоне. Аляксей Протас у сярэднім праводзіў на лёдзе 12 хвілін 10 секунд, правёў адзін сілавы прыём і заблакаваў адзін кідок суперніка.
Уладзіслаў Траццяк заявіў пра гатоўнасць Расіі правесці ЧС-2021 у выпадку яго пераносу з Беларусі
Прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі (ФХР) Уладзіслаў Траццяк заявіў, што Расея гатовая прыняць чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ў выпадку яго пераносу з Беларусі. У 2021 годзе правядзенне сусветнага першынства запланавана ў Беларусі і Латвіі. Раней латвійскі бок звярнулася ў IIHF з просьбай перанесці чэмпіянат у іншую краіну з-за сітуацыі з пратэстамі ў Беларусі. Расея, калі што, заўсёды гатовая прыняць чэмпіянат свету ў выпадку пераносу з той ці іншай краіны, але давайце спачатку зробім так, каб турнір прайшоў у Беларусі і Латвіі, як запланавана”, – адзначыў Траццяк. Чэмпіянат свету 2021 года павінен адбыцца з 26 траўня па 6 чэрвеня на тэрыторыі дзвюх краін. Па плане IIHF і Беларусь, і Латвія прымуць сусветнае першынства ў другі раз у гісторыі.
Выніковы турнір ATP. Джокавіч абыграў Шварцмана, Мядзведзеў перамог Зверава
Першая ракетка свету Новак Джокавіч і Данііл Мядзведзеў стартавалі з перамог на выніковым турніры ў Лондане. Серб ў двух партыях быў мацней за аргентынца Дыега Шварцмана – 6:3, 6:2, а расеец таксама ў двух сэтах абыграў немца Аляксандра Зверава – 6:3, 6:4.
У зборнай Украіны праблемы са складам напярэдадні вырашальнага матчу Лігі нацый са швейцарцамі
Сёння ў матчы заключнага тура Лігі нацый зборная Украіны згуляе ў гасцях з камандай Швейцарыі. Напярэдадні сустрэчы „жоўта-блакітныя” сутыкнуліся з кадравымі праблемамі з-за эпідэміі каронавіруса ў камандзе. Пра гэта расказаў галоўны трэнер Андрэй Шаўчэнка.
У выпадку паразы ўкраінцы могуць замкнуць сваю групу і пакінуць дывізіён „А”.
Луіс Суарэс заразіўся каронавірусам і не дапаможа „Атлетыка” ў матчах з „Барселонай” і „Лакаматывам”
Нападнік „Атлетыка” Луіс Суарэс здаў станоўчы тэст на каранавірус у размяшчэнні зборнай Уругвая і прапусціць бліжэйшыя матчы свайго клуба. У будучы ўік-энд „матраснікі” прымуць „Барселону” у чэмпіянаце Іспаніі, а на наступным тыдні праэкзаменуюць у родных сценах маскоўскі „Лакаматыў” у рамках Лігі чэмпіёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя